понедельник, 17 декабря 2012 г.

Солы

Калі выпраўляецеся ў шлях з Мінска ў кірунку на Вільню, не прапусціце праз 130 кіламетраў паварот направа, на трасу Р63.

У самым цэнтры Беларускай Віленшчыны вам патрапіцца ўнікальнае месца… Солы – беларускае мястэчка, дзе цягам чатырох стагоддзяў разгортваліся ды прыпыняліся войны, дзе на месцы царквы вырасталі касцёлы, а сінагога пераўтварылася ў царкву; мястэчка, ля якога адбылася найбуйнейшая бітва паўстанцаў Касцюшкі.

Край. BY: Жывы помнік Тадэвуша Касцюшкі - Солы from Budzma Razam on Vimeo.


Вайниденяты     

Вёска Вайнідзеняты знаходзіцца ў 5-7 км на поўнач ад Смаргоні, на левым беразе ракі Вяллі.
     Вёска мае вельмі даўнюю гісторыю, аб чым сведчыць балцкая тапаніміка, нядаўна знойдзеныя мясцовым гаспадаром Вікенціем Махначом старыя культавыя камяні з крыжамі, шчыльная планіроўка хат.

Вайнiдзеняты from KRAJ.BY on Vimeo.

среда, 12 декабря 2012 г.